Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мова продкаў і нашчадкаў

Ты адкуль бруішся, мова?

3 сініх нёманскіх крыніц?

Па зямлі збіраю словы,

Нібы россыпы суніц.

Мілая, адзіная,

Нам, нашчадкам, дадзена

Любая радзіма

Ад дзядоў і прадзедаў.

Уладзімір Мазго

Што такое родная мова? Навошта нашым дзецям трэба ведаць беларускую мову?

Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці — гэта скарб, якім ганарыцца кожны народ. Прадстаўнікі нацыі ведаюць родную мову, нацыянальную культуру (народныя песні, святы), ганарацца дасягненнямі людзей, якія праславілі краіну, ахоўваюць родную прыроду.

Вельмі важна, каб дзеці з павагай ставіліся да беларускай мовы, а таксама маглi добра на ёй размаўляць. Сучасныя дзеді мала чуюць родную мову ý шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іхняе маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

Наша родная старонка, як наша маці, хоча, каб мы заставаліся вольнымi, гаспадарамі свайго жыцця. А тэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашыя карані, тое, што аб'ядноўвае нас, робіць нацыяй.

Далучаючы дзяцей да роднай мовы, мы будзем не толькі садзейнічаць яе абагачэнню, але і развіваць пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці нашых дзяцей, пашыраць веды пра беларуекую культуру. Бо самае дарагое ў жыцці — тое, што з ранніх год закладзена ў сэрца. I менавіта родная мова — сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцяý, вытокаў народнай мудрасці.

Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, зацікавіць дзяцей пра- цэсам пазнання беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць іх веды пра родны край, выхоўваць пачуццё патрыятызму.

Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты прыклад дарослых, бацькоў, людзей, якія жывуць побач з імі.

Цудоўна будзе, калі вы будзеце часцей чытаць беларускія казкі, знаёміць дзя-цей з творамі беларускіх пісьменнікаў, развучваць вершы, загадваць загадкі, спя- ваць беларускія песні, прымаць удзел у беларускіх народных святах.

Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. I аднача- сова будзем абуджаць іх веру ў тое, што яны вырастуць патрэбнымі на зямлі людзьмі.

 

 

 

 

 

 

Лiтаратура: Пралыгiна Н.В. Мой дзень на роднай мове: тэматыч. Днi ý старшай групе: дапаможнiк для педагогаý устаноý дашкольнай адукацыi/ Н.В. Пралыгiна.- 2-е выд.- Мiнск: Новое знание, 2021

Раздзелы сайта